Прэзідэнт М’янмы прыляцеў у Беларусь
Рэдакцыя Reform.news · 20 жніўня 2026, 10:31
https://reform.news/be/prjezidjent-m-janmy-pryljace-u-belarus/Прэзідэнт М’янмы Мін Аун Хлайн прыляцеў з афіцыйным візітам у Беларусь. Яго сустракаў віцэ-прэм’ер Віктар Каранкевіч, які курыруе прамысловасць.
Акрамя таго, сустракаць госця ў аэрапорт прыехалі прадстаўнікі МЗС, “Беллегпрама” і іншых ведамстваў.
Перамовы з Лукашэнкам запланаваныя на заўтра, а сёння прэзідэнт М’янмы возьме ўдзел у бізнес-форуме.
