Reform.news

Развітанне з Мілінкевічам пройдзе ў Варшаве 22 жніўня

Рэдакцыя Reform.news · 19 жніўня 2026, 11:09

https://reform.news/be/razvitanne-z-milinkevicham-projdze-varshave-22-zhni-nja/

Развітанне з палітыкам і навукоўцам, былым кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Аляксандрам Мілінкевічам адбудзецца ў Варшаве 22 жніўня. Ён будзе пахаваны ў польскай сталіцы на Вайсковых могілках Павонзкі. Пра гэта паведаміла яго жонка Іна Кулей.

Развітанне з Мілінкевічам пачнецца а 10-й раніцы ў саборы св. Яна Хрысціцеля на вуліцы Свентаянскай, 8.

А 12:00 пачнецца служба.

Пахаванне прызначана на 15:00.

“Запрашаем усіх, хто хацеў бы ўшанаваць памяць Аляксандра Мілінкевіча. Светлая памяць”, – напісала Іна Кулей.

Нагадаем, пра смерць Аляксандра Мілінкевіча стала вядома 11 жніўня. У лістападзе мінулага года ён перанёс складаную аперацыю на соннай артэрыі. Пасля яе ён доўгі час знаходзіўся ў цяжкім стане і праходзіў рэабілітацыю.

Рэклама

Пакінуць адказ