Рыжанкоў адправіўся адпачываць у КНДР
Рэдакцыя Reform.news · 18 жніўня 2026, 22:24
https://reform.news/be/ryzhanko-adpravi-sja-adpachyvac-u-kndr/Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў адправіўся адпачываць у Паўночную Карэю. Пра гэта паведамляе неафіцыйны тэлеграм-канал МЗС Беларусі.
Паведамляецца, што Рыжанкоў адправіўся ў КНДР з сям’ёй і адпачывае «ў сяброў».
Апублікаваныя фота Рыжанкова ў адпачынку. На адным ён стаіць каля вадаспада, на другім пазіруе побач са статуяй насупраць палаца тхэквандо ў Пхеньяне.
Нагадаем, з 10 ліпеня па 10 жніўня група адпачывальнікаў з Беларусі знаходзілася на турэцкім курорце Бодрум. Туды іх даставіў урадавы бізнес-джэт. 11 жніўня той жа самалёт вылецеў у Бодрум зноў. Максім Рыжанкоў, відаць, не ўдастоіўся паездкі ў Турцыю.


