Навальніцы і вецер. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі на аўторак
Рэдакцыя Reform.news · 17 жніўня 2026, 12:32
https://reform.news/be/navalnicy-i-vecer-sinoptyki-abvjascili-aranzhavy-zroven-nebjaspeki-na-a-torak/Сіноптыкі распаўсюдзілі штармавое папярэджанне з аранжавым узроўнем небяспекі.
«18 жніўня (аўторак) у многіх раёнах краіны чакаюцца моцныя дажджы, па паўднёвым усходзе рэспублікі — навальніцы, пры навальніцах у асобных раёнах шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі 15–20 м/с. У Мінску раніцай і ўдзень 18 жніўня чакаецца моцны дождж», — гаворыцца ў ім.
Заўтра надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць цыклон, які перамяшчаецца з захаду Украіны на тэрыторыю нашай краіны. Тэмпература паветра мінімальная ўначы пераважна складзе +9… +15°С, па поўдні да +18°С, удзень падчас працяглых дажджоў максімальная тэмпература не перавысіць +14… +20°С, толькі па паўднёвым усходзе краіны пры праясненнях паветра прагрэецца да +21… +27°С.
