Reform.news

Беларусь увяла ліцэнзаванне на шкло, макулатуру і драўніну

Рэдакцыя Reform.news · 13 жніўня 2026, 16:25

https://reform.news/be/belarus-uvjala-licjenzavanne-na-shklo-makulaturu-i-dra-ninu/

Урад Беларусі ўводзіць часовае ліцэнзаванне на імпарт і экспарт шкла, макулатуры і драўніны. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.

Ліцэнзаванне ўводзіцца на:

  • вываз з Беларусі адходаў шкла і макулатуры «з мэтай падтрымкі беларускіх вытворцаў, стварэння спрыяльных умоў для развіцця новых вытворчасцей, павелічэння выпуску імпартазамяшчальнай прадукцыі, змяншэння вывазу сыравіннага рэсурсу з краіны і ліквідацыі сыравіннага дэфіцыту»;
  • увоз у Беларусь асобных відаў тавараў з драўніны, аналагічных тым, што вырабляюцца ў краіне, з мэтай «павелічэння аб’ёмаў вытворчасці, пашырэння асартыменту айчыннай імпартазамяшчальнай прадукцыі, якая выпускаецца, і яе рэалізацыі на ўнутраным рынку».

Тэрмін дзеяння ліцэнзавання — 6 месяцаў.

Рэклама

Пакінуць адказ