У Грузіі затрыманы кіроўца, які дапусціў ДТЗ, у якім загінулі чацвёра беларусаў
Рэдакцыя Reform.news · 13 жніўня 2026, 12:33
https://reform.news/be/u-gruzii-zatrymany-kiro-ca-jaki-dapusci-dtz-u-jakim-zaginuli-chacvjora-belarusa/Грузінская паліцыя затрымала кіроўцу мікрааўтобуса, які з’ехаў з дарогі і ўпаў у цясніну ў сераду. У выніку загінулі чацвёра грамадзян Беларусі, а 15 атрымалі раненні.
Як паведамляе InterpressNews, мужчына на дадзены момант знаходзіцца пад наглядам у бальніцы Кабулеці. У далейшым яго перавядуць у следчы ізалятар.
Раней была распачата крымінальная справа паводле артыкула, які прадугледжвае адказнасць за парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула за сабой гібель чалавека.
