Яшчэ адзін дрон з цыгарэтамі прыляцеў у Літву з Беларусі
Рэдакцыя Reform.news · 20 ліпеня 2026, 20:14
https://reform.news/be/jashchje-adzin-dron-z-cygarjetami-pryljace-u-litvu-z-belarusi/У ноч на 17 ліпеня літоўскія памежнікі перахапілі яшчэ адзін дрон кантрабандыстаў, які прыляцеў з Беларусі.
Беспілотнік прызямлілі пры дапамозе сродкаў радыёэлектроннага падаўлення ў Віленскім раёне. Да яго была прымацаваная скрынка з 340 пачкамі цыгарэт Minsk Capital QS. Кошт цыгарэт ацэньваецца ў 1856 еўра, паведамляе літоўская Памежная служба.
Дрон і цыгарэты адпраўленыя на часовае захоўванне на памежную заставу. Распачаты адміністрацыйны працэс.

