Газ выбухнуў у доме ў Жлобінскім раёне
Рэдакцыя Reform.news · 20 ліпеня 2026, 09:36
https://reform.news/be/gaz-vybuhnu-u-dome-zhlobinskim-rajone/У вёсцы Істобкі Жлобінскага раёна ў нядзелю раніцай адбылася «ўспышка газапаветранай сумесі з наступным гарэннем», паведамляецца ў сённяшняй зводцы МНС.
У выніку быў шпіталізаваны гаспадар дома. Ён атрымаў апёкі.
У доме пашкоджаныя пяць аконных блокаў, міжпакаёвая перагародка і дзверы, перакрыцце на кухні. Апорныя канструкцыі дома не пашкоджаныя. Прычыны пажару і ўспышкі высвятляюцца.
