Reform.news

Абмен ударамі паміж ЗША і Іранам працягваецца шосты дзень запар

Рэдакцыя Reform.news · 17 ліпеня 2026, 08:17

https://reform.news/be/abmen-udarami-pamizh-zsha-i-iranam-pracjagvaecca-shosty-dzen-zapar/

ЗША і Іран працягваюць абменьвацца ўдарамі шосты дзень запар.

Цэнтральнае камандаванне ЗША заявіла пра чарговы налёт, падчас якога былі паражаныя «дзясяткі іранскіх ваенных цэляў, такіх як аб’екты берагавой разведкі і супрацьпаветранай абароны, ваенна-лагістычная інфраструктура і марскія аб’екты». Таксама амерыканскія сілы працягваюць блакаду партоў Ірана.

Іранскі бок паведамляў пра ўдары па ваенных базах у горадзе Бушыр, востраве Кешм, партах Бендэр-Абас і Бендэр-Хемір, размешчаных у раёне Армузскага праліва. Акрамя таго, выбухі прагрымелі ў індустрыяльным горадзе Ахваз на паўднёвым захадзе краіны і аэрапорце горада Іраншэхр у паўднёва-ўсходняй іранскай правінцыі Сістан і Белуджыстан.

У сваю чаргу Іран абвясціў пра ўдар па авіябазе Сахір у Бахрэйне. Мэтай былі стаянкі баявых верталётаў і самалётаў-разведчыкаў P-8.

Акрамя таго, у Кувейце і Катары паведамілі пра адбіццё атакі беспілотнікаў і ракет.

Рэклама

Пакінуць адказ