Беспілотнікі атакавалі Омскі НПЗ
Рэдакцыя Reform.news · 6 ліпеня 2026, 14:53
https://reform.news/be/bespilotniki-atakavali-omski-npz/Беспілотнікі сёння атакавалі Омскі НПЗ. Удзень у расійскім горадзе была абвешчаная беспілотная небяспека, закрыты аэрапорт.
Пазней губернатар рэгіёна Віталь Хацэнка паведаміў, што над Омскай вобласцю былі збітыя беспілотнікі. Праз паўгадзіны ён прызнаў трапленні ў паўночным прамысловым вузле Омска.
«Некалькім беспілотнікам удалося дасягнуць паўночнага прамысловага вузла Омска. Аператыўнымі службамі прымаюцца неабходныя меры па ліквідацыі наступстваў», — напісаў ён.
Тым часам у інтэрнэце з’явіліся відэа выбухаў і пажараў на Омскім НПЗ. Прадпрыемства лічыцца найбуйнейшым у Расіі. Яго магутнасць — 22 млн т нафты за год.
Омскі НПЗ стаў найбольш аддаленым аб’ектам, паражаным украінскімі беспілотнікамі, — да яго ад мяжы больш за 2,5 тыс. км.
