Reform.news

Лукашэнка памілаваў 32 чалавекі

Рэдакцыя Reform.news · 1 ліпеня 2026, 13:16

https://reform.news/be/lukashjenka-pamilava-32-chalaveki/

У Беларусі памілаваныя 32 чалавекі, з якіх 28 былі асуджаныя за «злачынствы экстрэмісцкай скіраванасці». Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Сярод памілаваных — 20 жанчын і 12 мужчын.

«Рашэнне прынята на падставе прынцыпу гуманізму ў дачыненні да асуджаных і іх сем’яў. Усе яны хадайнічалі аб памілаванні, прызнаючы віну і раскайваючыся», — паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Рэклама

Пакінуць адказ