Reform.news

Колькасць ахвяр землятрусу ў Венесуэле вырасла да 164

Рэдакцыя Reform.news · 25 чэрвеня 2026, 13:51

https://reform.news/be/kolkasc-ahvjar-zemljatrusu-venesujele-vyrasla-da-164/

Часовая прэзідэнт Венесуэлы Дэлсі Радрыгес заявіла, што колькасць ахвяр землятрусу вырасла да 164. Гэта яшчэ не канчатковыя даныя. Таксама, паводле яе слоў, вядома пра 971 пацярпелага.

Выратавальныя работы працягваюцца. У краіне абрынуліся шматлікія будынкі.

Пасля першых магутных штуршкоў магнітудай 7,2 і 7,5, якія адбыліся з інтэрвалам у 40 секунд, адбылося не менш за 30 афтэршокаў.

Чакаецца прыбыццё ў Венесуэлу замежных ратавальнікаў. Акрамя таго, Радрыгес заявіла, што абмяркоўвае з МВФ стварэнне фонду аднаўлення эканомікі з першапачатковым аб’ёмам 200 млн долараў.

Рэклама

Пакінуць адказ