Reform.news

Праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі 11 чалавек

Рэдакцыя Reform.news · 23 чэрвеня 2026, 14:21

https://reform.news/be/pravaabaroncy-pryznali-palitychnymi-znjavolenymi-11-chalavek/

Беларускія праваабаронцы апублікавалі заяву аб прызнанні палітычнымі зняволенымі яшчэ 11 чалавек.

«Стала вядома пра заключэнне пад варту і асуджэнне да пакарання, звязанага з пазбаўленнем волі, у сувязі з узаемадзеяннем з „экстрэмісцкімі фармаваннямі“ і ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў Паўла Станіслаўчыка, Вадзіма Даўгучыца, Марата Бушэнкі, Дзмітрыя Левага, Аляксандра Карнацкага, Дар’і Калінавай, Радзівона Курцэрава, Паўла Чарняка, Аляксандра Ванчанкі, Аляксандра Каваленкі, Аляксандра Катляніка», — гаворыцца ў заяве.

Праваабаронцы прыйшлі да высновы, што названыя асобы пераследуюцца па палітычных матывах. Яны заклікалі вызваліць іх, а таксама ўсіх палітычных зняволеных, і спыніць палітычныя рэпрэсіі.

Рэклама

Пакінуць адказ