Адбылося пасяджэнне Кантактнай групы беларускіх дэмсіл і Савета Еўропы
Рэдакцыя Reform.news · 24 чэрвеня 2026, 14:32
https://reform.news/be/adbylosja-pasjadzhjenne-kantaktnaj-grupy-belaruskih-djemsil-i-saveta-e-ropy/У Страсбургу адбылося чарговае пасяджэнне Кантактнай групы беларускіх дэмсіл і Савета Еўропы.
Як паведамілі ў Аб’яднаным пераходным кабінеце, бакі абмеркавалі парадак далейшага супрацоўніцтва і асобныя праекты па прасоўванні дэмакратыі і правоў чалавека з асноўнымі структурамі Савета Еўропы: Парламенцкай асамблеяй, Камітэтам міністраў, Кангрэсам рэгіянальных і мясцовых уладаў, сакратарыятам СЕ.
Была адзначана эфектыўная праца дэлегацый Каардынацыйнай рады Беларусі ў Парламенцкай асамблеі і Кангрэсе Савета Еўропы, а таксама ўпэўненасць у працягу гэтага супрацоўніцтва ў новым складзе Савета Еўропы.
