Reform.news

Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі праз спёку

Рэдакцыя Reform.news · 24 чэрвеня 2026, 12:20

https://reform.news/be/sinoptyki-abvjascili-aranzhavy-zroven-nebjaspeki-praz-spjoku/

Сіноптыкі распаўсюдзілі папярэджанне з аранжавым узроўнем небяспекі. У найбліжэйшыя дні ў Беларусі чакаецца спякотнае надвор’е.

“Удзень 26–27 чэрвеня (пятніца–субота) па захадзе рэспублікі максімальная тэмпература паветра дасягне +30… +33°С”, — гаворыцца ў папярэджанні.

На чацвер, 25 чэрвеня, выдадзена папярэджанне з жоўтым узроўнем небяспекі: на паўднёвым захадзе краіны тэмпература паветра дасягне +30°С.

Хваля спёкі ў апошнія дні накрыла Еўропу. У краінах Заходняй Еўропы тэмпература паветра ўжо дасягае +40°С. Напрыканцы тыдня гарачыня прасунецца на ўсход. Так, на паўднёвым захадзе Польшчы ў нядзелю тэмпература можа перавысіць +40°С, а ў цэнтры краіны яна дасягне +38°С.

Рэклама

Пакінуць адказ