«Клон» малдоўскага журналіста з фэйкавымі дакументамі ўціраўся ў давер да беларусаў у Польшчы
Рэдакцыя Reform.news · 16 чэрвеня 2026, 18:40
https://reform.news/be/klon-maldo-skaga-zhurnalista-z-fjejkavymi-dakumentami-cira-sja-daver-da-belarusa-u-polshchy/Невядомыя прадстаўляліся малдоўскім журналістам Уладзімірам Тхорыкам і праз офіс Святланы Ціханоўскай спрабавалі ўцерціся ў давер да беларусаў у Польшчы. Пра гэта журналіст і рэдактар рускамоўнага аддзела выдання RISE Moldova расказаў у Facebook.
Паводле слоў Тхорыка, невядомыя падрабілі прэс-карту на яго імя.
«Мяне кланавалі. Невядомыя падрабілі маю ідэнтычнасць журналіста. Маё фота і прозвішча выкарысталі для фэйкавай прэс-карты. Правакатары прадстаўляліся мной. І праз офіс беларускай апазіцыянеркі Святланы Ціханоўскай уціраліся ў давер да беларускіх эмігрантаў у Польшчы. Пад выглядам журналіста хацелі разгаварыць апанентаў рэжыму Лукашэнкі», — напісаў журналіст.
Падрабязнасці Тхорык паабяцаў паведаміць заўтра.
