Reform.news

МНС апублікавала статыстыку непагадзі

Рэдакцыя Reform.news · 28 мая 2026, 10:26

https://reform.news/be/mns-apublikavala-statystyku-nepagadzi/

МНС апублікавала інфармацыю пра наступствы непагадзі. Учора ў Беларусі фіксаваліся парывы моцнага ветру. Максімальная хуткасць склала 26 м/с.

Паводле аператыўнай інфармацыі, адбылося 229 выпадкаў падзення дрэў ва ўсіх рэгіёнах, акрамя Брэсцкай вобласці. Паваленымі дрэвамі пашкоджаныя 13 аўтамабіляў у Віцебскай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях і ў г. Мінску, а таксама 1 аўтамабіль — элементамі даху ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці.

Крмое таго, былі пашкоджаныя дахі двух жылых дамоў і 8 сельскагаспадарчых будынкаў.

Учора энергетыкі таксама паведамлялі пра парушэнне электразабеспячэння сотняў населеных пунктаў.

Фота: МНС
Фота: МНС
Фота: МНС
Фота: МНС
Фота: МНС
Рэклама

Пакінуць адказ