Еўрапейская федэрацыя гімнастыкі дапусціла беларусаў і расіян да спаборніцтваў без абмежаванняў
Рэдакцыя Reform.news · 24 мая 2026, 15:12
https://reform.news/be/e-rapejskaja-fedjeracyja-gimnastyki-dapuscila-belarusa-i-rasijan-da-spabornictva-bez-abmezhavannja/Еўрапейская федэрацыя гімнастыкі здымае ўсе абмежаванні на ўдзел расійскіх і беларускіх атлетаў у спаборніцтвах. Рашэнне прынята 21 мая на пазачарговым анлайн-пасяджэнні выканаўчага камітэта арганізацыі ўслед за аналагічным рашэннем Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі ад 18 мая, якая адмяніла дзеянне спецыяльных правілаў у дачыненні да спартсменаў з Расіі і Беларусі.
Рашэнне будзе ратыфікавана на пазачарговай анлайн-асамблеі, якая адбудзецца ў найбліжэйшы час, паведамілі ў федэрацыі.
