З беларуса спагналі 77 тысяч рублёў пасля вяртання з-за мяжы
Рэдакцыя Reform.news · 19 мая 2026, 17:30
https://reform.news/be/z-belarusa-spagnali-77-tysjach-rubljo-paslja-vjartannja-z-za-mjazhy/Беларус з’ехаў за мяжу і некалькі гадоў лічыўся без вестак адсутным, а яго дзеці атрымлівалі пенсію па страце карміцеля. Пасля вяртання з мужчыны спагналі ўсю суму выплат — амаль 77 тысяч рублёў, паведамляе пракуратура Віцебскай вобласці.
Бацька траіх дзяцей працяглы час ухіляўся ад выплаты аліментаў. Супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу, але мужчына з’ехаў з Беларусі падчас расследавання. У 2019 годзе суд прызнаў яго без вестак адсутным, бо інфармацыі пра месца яго знаходжання не было.
Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Аршанскага райвыканкама стала выплачваць дзецям мужчыны пенсію па страце карміцеля. За шэсць гадоў сума склала амаль 77 тысяч рублёў.
Праз некалькі гадоў мужчына вярнуўся ў Беларусь. Рашэнне суда аб прызнанні яго без вестак адсутным было адменена. Пракурор звярнуўся ў суд, каб спагнаць суму пенсіі, выплачанай дзецям мужчыны. Суд задаволіў пазоў у поўным аб’ёме.