Reform.news

Наўроцкі падзякаваў Трампу за вызваленне Пачобута

Рэдакцыя Reform.news · 4 мая 2026, 10:34

https://reform.news/be/na-rocki-padzjakava-trampu-za-vyzvalenne-pachobuta/

Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі у нядзелю ўвечары правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

“Навроцкі падзякаваў амерыканскаму лідыру за яго прыхільнасць і ўклад у вызваленне Анджэя Пачобута, – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы польскага прэзідэнта.

Таксама бакі абмяркоўвалі сітуацыю ў сферы бяспекі, у прыватнасці прысутнасць амерыканскіх войскаў у Еўропе. Наўроцкі і Трамп пацвердзілі трываласць і важнасць польска-амерыканскага саюза.

Нагадаем, размова адбылася на фоне заяў Трампа пра вывад амерыканскіх вайскоўцаў з Германіі.

Рэклама

Пакінуць адказ