Reform.news

Сэрвісы анлайн-займавання выдалі ў 2025 годзе займы на 60 млн рублёў

Рэдакцыя Reform.news · 13 красавіка 2026, 10:05

https://reform.news/be/sjervisy-anlajn-zajmavannja-vydali-2025-godze-zajmy-na-60-mln-rubljo/

Сэрвісы анлайн-займавання выдалі ў 2025 годзе займы на 60 млн рублёў. Усяго было заключана 107,9 тыс. дагавораў. Такія дадзеныя сёння апублікаваў Нацыянальны банк Беларусі.

Сума займов вырасла ў 3,2 раза ў параўнанні з 2024 годам, а колькасць дагавораў – амаль у 3 разы.

Сярэдняя сума займу склала 556 рублёў.

У рэестр аператараў сэрвісаў анлайн-займавання на 1 красавіка гэтага года было ўключана пяць арганізацый, чатыры з якіх ажыццяўлялі дзейнасць.

Рэклама

Пакінуць адказ