Рабочага забіла бервяном у Барысаве
Рэдакцыя Reform.news · 10 красавіка 2026, 11:28
https://reform.news/be/rabochaga-zabila-bervjanom-u-barysave/Следчы камітэт праводзіць праверку па факце гібелі рабочага ў Барысаве. Няшчасны выпадак адбыўся 9 красавіка на прыватнай пілараме на вуліцы Вайнрубаў.
34-гадовы барысаўчанін працаваў на стужачным станку для распілоўкі драўніны.
“У нейкі момант ён увайшоў у рабочую зону станка, парушыўшы правілы тэхнікі бяспекі, пасля чаго бярвёны, што скаціліся, прыціснулі мужчыну”, – расказалі ў СК.
Медыкі, якія прыбылі на месца, канстатавалі смерць мужчыны.


