Мінінфарм дадаў у спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў” акаўнт вядомага падарожніка
Рэдакцыя Reform.news · 10 красавіка 2026, 07:38
https://reform.news/be/mininfarm-dada-u-spis-jekstrjemisckih-matjeryjala-aka-nt-vjadomaga-padarozhnika/Міністэрства інфармацыі ў чарговы раз абнавіла спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Цяпер ён займае амаль 2100 старонак.
Сярод іншых у спіс дададзены акаўнт у Instagram вядомага беларускага падарожніка Аляксандра Гойшыка (“alex_valacuga”).
Акрамя таго, у спіс трапілі:
- акаўнты ў Instagram “stas_stan_stas”, “malinov.kust”, “belaruscongress”, “andrei_pushkarou”, , “prytuliaj”, “belaruscharlotte”, “@americacenterminsk”;
- акаўнт “Анжалiка Жалязнякова” ў “Одноклассниках”.
Нагадаем, абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца беларускімі ўладамі для барацьбы з апанентамі і іншадумствам у цэлым.
