Трамп увёў санкцыі паводле закона Грэма і тут жа прыпыніў іх
Рэдакцыя Reform.news · 17 кастрычніка 2026, 07:54
https://reform.news/be/tramp-uvjo-sankcyi-pavodle-zakona-grjema-i-tut-zha-prypyni-ih/Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ, якім увёў санкцыі супраць Расіі ў адпаведнасці з законам нябожчыка сенатара Ліндсі Грэма. Гэтым жа ўказам ён прыпыніў дзеянне санкцый, якія называлі “пякельнымі”.
“Я гэтым адмаўляюся ад прымянення санкцый, абмежаванняў і пошлін, прадугледжаных законам Грэма. Я прадставіў Кангрэсу пацвярджэнне таго, што прадастаўленне такой адмовы ў цяперашні час адпавядае нацыянальным інтарэсам Злучаных Штатаў”, – гаворыцца ва ўказе.
Нагадаем, закон абавязваў прэзідэнта ЗША на працягу месяца пасля ўступлення ў сілу ўвесці санкцыі ў дачыненні да Расіі, але таксама даваў яму права прыпыніць іх выкананне, накіраваўшы адпаведнае паведамленне ў Кангрэс.
Указам Трампа стаўка пошлін на тавары з Расіі павялічваецца на 500%. Таксама стаўка пошліны на тавары пяці найбуйнейшых пакупнікоў расійскай нафты і газу павялічваецца на 100%. Такое ж павелічэнне пошлін прадугледжана ў дачыненні да тавараў з пяці краін, якія найбольш актыўна дапамагаюць РФ абыходзіць санкцыі.
Адначасова дзеянне ўсіх гэтых мер прыпынена да далейшага рашэння прэзідэнта або дзяржсакратара, якое будзе прымацца па ўзгадненні з міністрам фінансаў і гандлёвым прадстаўніком.
