Reform.news

Мінадукацыі зацвердзіла графік ЦТ на 2027 год

Рэдакцыя Reform.news · 17 кастрычніка 2026, 08:46

https://reform.news/be/minadukacyi-zacverdzila-grafik-ct-na-2027-god/

Міністэрства адукацыі Беларусі зацвердзіла графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання на 2027 год. Пастанова ведамства №172 ад 8 кастрычніка сёння апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У наступным годзе ЦТ пройдзе:

  • па беларускай мове – 31 мая,
  • па рускай мове – 31 мая,
  • па грамадазнаўстве – 27 мая і 7 чэрвеня,
  • па матэматыцы – 27 мая і 4 чэрвеня,
  • па біялогіі – 27 мая і 4 чэрвеня,
  • па замежных мовах – 27 мая і 4 чэрвеня,
  • па хіміі – 27 мая і 7 чэрвеня,
  • па фізіцы – 27 мая і 7 чэрвеня,
  • па геаграфіі – 27 мая і 4 чэрвеня,
  • па гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі – 27 мая і 7 чэрвеня.
  • Рэзервовыя дні правядзення тэсціравання – 19, 21 і 23 чэрвеня.

Пастановай таксама вызначаны пералік пунктаў рэгістрацыі на ЦТ, пералік пунктаў правядзення тэсціравання, у тым ліку ў рэзервовыя дні.

Рэклама

Пакінуць адказ