Ціханоўская павіншавала НАТА з 77-годдзем: Для беларусаў гэтыя прынцыпы не з’яўляюцца нечым абстрактным
Рэдакцыя Reform.news · 4 красавіка 2026, 16:53
https://reform.news/be/cihano-skaja-pavinshavala-nata-z-77-goddzem-dlja-belarusa-gjetyja-pryncypy-ne-z-ja-ljajucca-nechym-abstraktnym/Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская павіншавала НАТА з 77-годдзем, апублікаваўшы віншаванне ў сацыяльнай сетцы X.
«На працягу дзесяцігоддзяў гэты альянс абараняў мір, умацоўваў адзінства і адстойваў агульныя каштоўнасці па ўсёй Еўропе і за яе межамі. Для беларусаў гэтыя прынцыпы не з’яўляюцца нечым абстрактным. Менавіта за гэта мы і змагаемся — за бяспечную, суверэнную і дэмакратычную будучыню», — напісала лідарка дэмсіл.
