Еўрасаюз і Украіна пераходзяць на летні час. Розніца з Беларуссю скароціцца
Рэдакцыя Reform.news · 28 сакавіка 2026, 18:02
https://reform.news/be/e-rasajuz-i-ukraina-perahodzjac-na-letni-chas-roznica-z-belarussju-skarocicca/У ноч з 28 на 29 сакавіка краіны Еўрасаюза і Украіна пераводзяць гадзіннікі на адну гадзіну наперад. У 3:00 стрэлкі будуць пераведзены на летні час.
З 29 сакавіка ў Беларусі знікне розніца ў часе з Украінай і краінамі Балтыі. Розніца з Польшчай, Германіяй і іншымі краінамі, якія жывуць па сярэднееўрапейскім часе, скароціцца з дзвюх гадзін да адной.
Беларусь адмяніла сезонны перавод гадзіннікаў у 2011 годзе — адначасова з Расіяй.
