Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі
Рэдакцыя Reform.news · 27 сакавіка 2026, 11:33
https://reform.news/be/jejsmant-my-za-sjody-budzem-rady-bachyc-kim-chjen-yna-belarusi/Кіраўніка КНДР Кім Чэн Ына будуць рады бачыць у Мінску. Пра гэта заявила ТАСС прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант. Паводле яе слоў, у Пхеньяне Аляксандр Лукашэнка запрасіў паўночнакарэйскага лідара наведаць беларускую сталіцу.
“Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі. Учора падчас перамоў прэзідэнт запрасіў яго наведаць нашу краіну”, – сказала Эйсмант.
Расійскае агенцтва таксама піша, што, паводле слоў Эйсмант, вынікі візіту Лукашэнкі ў Паўночную Карэю “пераўзышлі ўсе чаканні”.
