Reform.news

Памілаваных палітвязняў будуць вызваляць сёння і заўтра — Кучынскі

Рэдакцыя Reform.news · 20 сакавіка 2026, 14:54

https://reform.news/be/pamilavanyh-palitvjaznja-buduc-vyzvaljac-sjonnja-i-za-tra-kuchynski/

Памілаваных учора палітвязняў, якія застаюцца ў Беларусі, будуць вызваляць сёння і заўтра. Пра гэта паведаміў дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі.

“Вызваленне 235 нашых герояў павінна адбывацца як сёння, так і заўтра. Я застаюся ў пастаянным кантакце з нашымі амерыканскімі партнёрамі”, — сказаў ён.

Нагадаем, учора пасля перамоваў Аляксандра Лукашэнкі і спецпасланніка прэзідэнта ЗША Джона Коўла было абвешчана пра памілаванне 250 чалавек. 15 з іх былі без дакументаў вывезены з Беларусі ў Літву. Пры гэтым 235 чалавек павінны былі выйсці на волю ў Беларусі. Па стане на сённяшнюю раніцу ніводзін з іх не выйшаў на волю. Палітвязняў пачалі выпускаць пазней. Інфармацыя праваабаронцаў пра гэта з’явілася прыкладна ў той жа час, калі прэс-служба Лукашэнкі пачала публікаваць яго каментарыі наконт учарашніх перамоваў.

Рэклама

Пакінуць адказ