Reform.news

Праца трохбаковай групы ЗША-Расія-Украіна прыпынена – Пяскоў

Рэдакцыя Reform.news · 19 сакавіка 2026, 08:28

https://reform.news/be/praca-trohbakovaj-grupy-zsha-rasija-ukraina-prypynena-pjasko/

Трохбаковыя перамовы паміж ЗША, Расіяй і Украінай прыпынены. Пра гэта “Известиям” заявіў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.

“Кірыл Дзмітрыеў працягвае працаваць. Трохбаковая група — на паўзе”, – сказаў ён.

Намеснік міністра замежных спраў РФ Міхаіл Галузін пацвердзіў выданню, што канкрэтнай даты і месца новай сустрэчы РФ, ЗША і Украіны пакуль няма. Паводле яго слоў, да канца не сфармуляваны і парадак дня, аднак сярод асноўных пытанняў застаецца тэрытарыяльнае.

Фактычна Пяскоў пацвердзіў тое, што раней заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. У інтэрв’ю ВВС ён заявіў, што працягваюцца кантакты паміж перамоўнымі групамі: украінскай і амерыканскай, амерыканскай і расійскай. Аднак трохбаковыя сустрэчы пастаянна адкладаюцца. Паводле яго слоў, амерыканскі бок з-за вайны супраць Ірана гатовы сустракацца на тэрыторыі ЗША, аднак РФ не згодна з такім месцам.

Рэклама

Пакінуць адказ