Reform.news

Выканаўцам тэракту ў маскоўскім «Крокус Сіці Холе» далі пажыццёвыя тэрміны

Рэдакцыя Reform.news · 12 сакавіка 2026, 11:52

https://reform.news/be/vykana-cam-tjeraktu-masko-skim-krokus-sici-hole-dali-pazhyccjovyja-tjerminy/

Чацвярых выканаўцаў тэракту ў маскоўскай канцэртнай зале «Крокус Сіці Хол» прысудзілі да пажыццёвых тэрмінаў. Прысуд сёння вынес Другі Заходні акружны ваенны суд, паведамляе ТАСС.

Шамсідзіна Фарыдуні, Далерджона Мірзоева, Махамадсабіра Файзава і Саідакрамі Рачабалізаду абвінавачвалі ў праходжанні навучання для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці, незаконным абароце зброі, удзеле ў дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і здзяйсненні тэрарыстычнага акта.

Суд таксама прызначыў для кожнага штраф у 900 тысяч расійскіх рублёў (11 тысяч долараў).

Тэракт у «Крокусе» адбыўся 22 сакавіка 2024 года перад канцэртам гурта «Пікнік». Загінулі 150 чалавек, больш за 600 атрымалі раненні.

Рэклама

Пакінуць адказ