Reform.news

Саўмін прызначыў заробкі паслам у М’янме, Нікарагуа, Амане і Славакіі

Рэдакцыя Reform.news · 6 сакавіка 2026, 07:23

https://reform.news/be/sa-min-pryznachy-zarobki-paslam-u-m-janme-nikaragua-amane-i-slavakii/

Савет міністраў пастановай №107 ад 4 сакавіка ўстанавіў памеры службовых акладаў паслоў Беларусі ў чатырох краінах. Дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу пасля апублікавання.

Службовыя аклады паслоў складуць:

  • У М’янме — 3070 еўра,
  • у Нікарагуа — 3140 еўра,
  • у Амане — 2920 еўра,
  • у Славакіі — 3290 еўра.

Адначасова М’янма, Нікарагуа і Аман уключаны ў пералік краін з цяжкімі кліматычнымі ўмовамі. У такіх дзяржавах для дыпламатаў устаноўлена надбаўка ў памеры 20% ад службовага акладу.

Рэклама

Пакінуць адказ