З’явілася відэа беспілотніка над Гомелем
Рэдакцыя Reform.news · 26 лютага 2026, 14:56
https://reform.news/be/z-javilasja-vidjea-bespilotnika-nad-gomelem/З’явілася відэа беспілотніка, які лятаў сёння над Гомелем. Відэа апублікаваў Ігар Лосік.
Нагадаем, раніцай 26 лютага жыхары Гомеля паведамлялі пра падобны на «Шахед» беспілотнік, які бачылі ў розных раёнах горада.
Гомельскія ўлады ніяк не каментавалі інцыдэнт. Неафіцыйны тэлеграм-канал гомельскіх ідэолагаў пагражаў крымінальнай адказнасцю за фота і відэа беспілотнікаў і ваеннай тэхнікі.
