У Расіі нацыяналізавалі сістэму браніравання білетаў Leonardo
Рэдакцыя Reform.news · 20 лютага 2026, 22:29
https://reform.news/be/u-rasii-nacyjanalizavali-sistjemu-braniravannja-bileta-leonardo/Суд у Расіі нацыяналізаваў групу кампаній «Сірэна-трэвел» — аператара сістэмы браніравання авіябілетаў Leonardo, якой карыстаецца і беларуская авіякампанія «Белавія». Напрыканцы студзеня гэтага года ў сістэме адбыўся глабальны збой, які выклікаў праблемы з афармленнем білетаў.
Іск аб звароце маёмасці ўласнікаў «Сірэна-трэвел» у даход дзяржавы падала Генпракуратура Расіі. 20 лютага Нікулінскі раённы суд Масквы задаволіў іск. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, піша РБК.
«Сірэна-трэвел» была заснавана дэпутатам расійскай Дзярждумы Рыфатам Шайхутдзінавым, які незаконна выкарыстаў для гэтага актывы дзяржаўнага прадпрыемства «Галоўнае агенцтва паветраных зносін грамадзянскай авіяцыі», якім раней кіраваў.
Генпракуратура ўстанавіла, што «Сірэна-трэвел» і іншыя кампаніі групы былі «набыты карупцыйным шляхам, а таксама знаходзяцца пад крымінальным уплывам і замежным кантролем». Пракуратура лічыць, што Шайхутдзінаў адмываў сродкі і ўкладваў іх у нерухомасць, у тым ліку ў сетку гатэляў.
У даход дзяржавы таксама звернуты гасцінічны комплекс «Наватэль» і сетка апарт-гатэляў «Вало» ў Санкт-Пецярбургу, камерцыйныя прадпрыемствы, зямельныя ўчасткі, катэджы і кватэры.
«Белавія» перайшла на сістэму браніравання Leonardo восенню 2023 года. 26 студзеня гэтага года ў сістэме адбыўся збой, з-за якога было прыпынена афармленне білетаў.
