Reform.news

Урад вызначыўся з планам на Год беларускай жанчыны

Рэдакцыя Reform.news · 9 лютага 2026, 14:22

https://reform.news/be/urad-vyznachy-sja-z-planam-na-god-belaruskaj-zhanchyny/

Савет Міністраў прыняў пастанову аб правядзенні Года беларускай жанчыны. Яна ўтрымлівае план мерапрыемстваў, накіраваных «на папулярызацыю ролі жанчыны і яе ўкладу ў развіццё грамадства, а таксама дасягненне канкрэтных вынікаў па падтрымцы жанчын і сем’яў з дзецьмі, фарміраванне грамадскага дыялогу па тэматыцы года».

Прэс-служба ўрада таксама назвала ключавыя напрамкі плана:

  • фарміраванне брэнда беларускай жанчыны і медыяпадтрымка: адкрыццё жаночага інтэрнэт-радыё, медыяпраекты #беларуска21стагоддзя, #УсёПачынаеццаЗСям’і, ЖаночаеАбліччаБеларусі,
  • папулярызацыя значнага ўкладу беларускіх жанчын на міжнародных пляцоўках: форумы міжнароднага ўзроўню, узмацненне ролі жанчыны ў захаванні сям’і і міру,
  • прасоўванне здаровага ладу жыцця і ўмацаванне здароўя жанчыны: комплекс мер па прафілактыцы розных захворванняў, правядзенне спартыўна-аздараўленчых акцый і фестываляў,
  • культурна-грамадскія мерапрыемствы: шматлікія дыялогавыя пляцоўкі, выставы, акцыі, конкурсы, сярод якіх «Жанчына года», «Сям’я года», сямейны фестываль «Разам», моладзевы праект «Дзявочы вянок міру»,
  • інфармацыйна-асветніцкія праекты «Рука дапамогі», «Кропка апоры», «Быць мамай крута!» і іншыя.

Адказваць за рэалізацыю плана будзе Міністэрства працы. Раней быў зацверджаны лагатып года.

Рэклама

Пакінуць адказ