Пасол Беларусі па даручэнні Лукашэнкі ўзяў удзел у цырымоніі зацвярджэння статута Савета міру
Рэдакцыя Reform.news · 22 студзеня 2026, 16:07
https://reform.news/be/pasol-belarusi-pa-daruchjenni-lukashjenki-zja-udzel-u-cyrymonii-zacvjardzhjennja-statuta-saveta-miru/Пасол Беларусі ў Швейцарыі Аляксандр Ганевіч па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі узяў удзел у цырымоніі зацвярджэння статута Савета міру, заснаванага прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Мерапрыемства адбылося 22 студзеня на палях Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе.
“Беларусь у якасці сузаснавальніка Савета міру гатовая адыгрываць актыўную ролю ў фарміраванні новай архітэктуры сусветнай і рэгіянальнай бяспекі на прынцыпах узаемнай павагі і безумоўнага ўліку нацыянальных інтарэсаў краін — удзельніц аб’яднання”, — заявілі ў прэс-службе беларускага МЗС.
“Беларускі бок шчыра падтрымлівае любыя дыпламатычныя намаганні, накіраваныя на дасягненне міру і згоды шляхам дыялогу, забеспячэнне прагрэсіўнага і ўстойлівага эканамічнага развіцця і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва“, — дадалі ў ведамстве.
