Reform.news

Цеплазабеспячэнне аднаўляецца пасля аварыі на цеплатрасе ў Мінску

Рэдакцыя Reform.news · 19 студзеня 2026, 17:51

https://reform.news/be/ceplazabespjachjenne-adna-ljaecca-paslja-avaryi-na-ceplatrase-minsku/

У дамы Фрунзенскага, Маскоўскага, Цэнтральнага, Савецкага і Кастрычніцкага раёнаў вяртаюцца цяпло і гарачая вада.

«Ідзе наладка і рэгуляванне тэмпературнага і гідраўлічнага рэжыму сістэмы цеплазабеспячэння. На пашкоджаных участках цепламагiстраляў працягваюць працаваць аварыйныя брыгады», — паведамляе «Мінскэнерга».

Цеплазабеспячэнне ў першую чаргу будзе адноўлена на сацыяльных аб’ектах: бальніцах, школах, дзіцячых садах. Па жылых дамах арганізаваны абходы для праверкі параметраў ціску і тэмпературы цепланосьбіта, ліквідацыі паветраных коркаў і рэгулявання падачы цяпла ў кватэры.

Аварыйныя брыгады будуць працаваць у кругласутачным рэжыме да поўнага аднаўлення цеплазабеспячэння.

Прарыў цепламагiстралі адбыўся сёння раніцай.

Рэклама

Пакінуць адказ