Reform.news

Памідоры і агуркі па завышаных цэнах знайшлі на магілёўскім рынку

Рэдакцыя Reform.news · 8 студзеня 2026, 14:50

https://reform.news/be/pamidory-i-agurki-pa-zavyshanyh-cjenah-znajshli-na-magiljo-skim-rynku/

КДК правёў рэйд па гандлёвых аб’ектах у Магілёве і Краснапольскім раёне і выявіў шэраг парушэнняў.

На адным з рынкаў у Магілёве супрацоўнікі КДК знайшлі завышаныя цэны на гародніну. Гандлёвыя надбаўкі на імпартныя памідоры склалі 37% і 44% замест 15%, на беларускія агуркі — 38% замест 30%, паведамляе КДК.

У Краснаполлі завышаныя цэны выявілі ў чатырох аб’ектах. У адной з крамаў гандлёвыя надбаўкі на 12 найменняў тавараў былі завышаныя да 1,2 раза. Два індывідуальныя прадпрымальнікі на рынку прадавалі садавіну і гародніну з надбаўкамі, завышанымі ў 3,8 раза.

Таксама на рынку знайшлі больш за 40 бутэлек антыабледзянёвай вадкасці без цэннікаў, дакументаў і маркіроўкі. Уся антыабледзянёвая вадкасць знятая з продажу.

Рэклама

Пакінуць адказ