Тры чалавекі загінулі на пажары пад Мінскам
Рэдакцыя Reform.news · 1 студзеня 2026, 21:36
https://reform.news/be/try-chalaveki-zaginuli-na-pazhary-pad-minskam/На пажары ў вёсцы Новы Двор у Мінскім раёне загінулі тры чалавекі, паведамляе прэс-служба МНС. Інфармацыя пра ўзгаранне паступіла сёння ў 07:16.
На месцы адкрытым полымем гарэў жылы дом. Падчас разведкі ратавальнікі выявілі ўнутры трох загінулых мужчын. Работнікі МНС ліквідавалі пажар. На месцы здарэння працавалі 4 адзінкі тэхнікі ведамства.
Прычына і абставіны трагедыі ўстанаўліваюцца.
