Палітзняволенай рэдактарцы беларускай Вікіпедыі прысудзілі «хатнюю хімію»
Рэдакцыя Reform.news · 25 снежня 2025, 17:58
https://reform.news/be/palitznjavolenaj-rjedaktarcy-belaruskaj-vikipedyi-prysudzili-hatnjuju-himiju/42-гадовай рэдактарцы беларускай Вікіпедыі Вользе Сітнік прысудзілі «хатнюю хімію» і вызвалілі з СІЗА, піша «Наша Ніва». Паводле інфармацыі выдання, прысуд быў агучаны ў сярэдзіне снежня 2025 года.
Вольгу затрымалі па крымінальнай справе вясной 2025 года, калі пачалася аблава на рэдактараў беларускай Вікіпедыі.
Вольга Сітнік — адміністратарка беларускай Вікіпедыі з 2010 года. З 2009 года яна піша пра беларускую традыцыйную культуру і прыроду. У Вольгі трое непаўналетніх дзяцей.
