Чарговы цыгарэтны плыт «прышвартаваўся» ля літоўскага берага
Рэдакцыя Reform.news · 23 снежня 2025, 14:15
https://reform.news/be/chargovy-cygarjetny-plyt-pryshvartava-sja-lja-lito-skaga-beraga/Літоўскія памежнікі вылавілі з Нёмана чарговы цыгарэтны плыт. Як распавялі ў Службе аховы дзяржаўнай мяжы, яны правяралі аператыўную інфармацыю і ў пазначаным раёне выявілі падазроны аб’ект на беразе ракі.
У выніку памежнікі выцягнулі плыт, зроблены з 200 пачак цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі. Тытунёвыя вырабы былі запакаваныя ў плёнку. Цыгарэты канфіскаваныя. Ніхто не затрыманы.
Узімку такія плыты кантрабандысты часта маскіруюць пад ільдзіны.

