Reform.news

Лукашэнка заявіў, што сілавікі тры дні таму забілі апазіцыянера

Рэдакцыя Reform.news · 18 снежня 2025, 18:33

https://reform.news/be/lukashjenka-zajavi-shto-silaviki-try-dni-tamu-zabili-apazicyjanera/

Аляксандр Лукашэнка падчас выступлення на Усебеларускім народным сходзе заявіў, што сілавікі падчас затрымання забілі апазіцыянера. Паводле яго слоў, гэта адбылося тры дні таму, і мужчына нібыта параніў траіх сілавікоў.

«Вось мы не агалошвалі трохдзённай даўнасці затрыманне нягодніка там. Ну, як мы бчбшнікам называем. Ліквідаваны. Але параніў траіх нашых хлопцаў. Усе жывыя? Іван? [звяртаючыся да міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова] Усе жывыя. Адзін цяжка паранены, двое лягчэй. Але яны абаранялі нас. Вось яна, гэта наша моладзь. Таму разумейце, што калі дзесьці нешта не так — гэта мы з вамі», — заявіў ён.

Рэклама

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *