Вызваленыя палітвязні прыбылі ў Вільнюс
Рэдакцыя Reform.news · 18 снежня 2025, 13:31
https://reform.news/be/vyzvalenyja-palitvjazni-prybyli-vilnjus/Вызваленыя і высланыя ва Украіну беларускія палітвязні дабраліся да Вільнюса.
У сталіцу Літвы, у прыватнасці, прыбылі Павел Севярынец і праваабаронца Уладзімір Лабковіч.
Нагадаем, 13 снежня былі вызвалены 123 палітвязні. З іх 114 чалавек вывезлі ва Украіну. Учора яны выехалі з Украіны і ўначы прыбылі ў Варшаву. Большасць былых палітвязняў засталася ў Польшчы, астатнія адправіліся ў Літву.

