8-гадовы хлопчык захрас у дрэве ў Ждановічах

У Ждановічах 8-гадовы хлопчык захрас у дрэве. Спатрэбілася дапамога МНС.

Днём 13 сакавіка дзіця, гуляючы, залезла на дрэва. На мокрай галінцы яго нага саслізнула, і хлопчык захрас. Брат выклікаў ратавальнікаў, якія вызвалілі дзіця пры дапамозе гідраўлічнага інструмента. Медыцынская дапамога не спатрэбілася.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!