Украіна і Расія правялі абмен целамі загінулых праз Беларусь

13 жніўня Украіна і Расія правялі абмен целамі загінулых праз пункт пропуску «Новая Гута» на беларуска-ўкраінскай мяжы.

Расія перадала Украіне 261 цела, Украіна — 24, паведамляе БелТА.

Абмен суправаджае рэгіянальная дэлегацыя Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь.

З пачатку вайны праз тэрыторыю Беларусі праведзена больш за 70 працэдур абмену паміж Украінай і РФ.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!