Нафтаперапрацоўчы завод у Орску ў Арэнбургскай вобласці РФ спынены пасля атакі беспілотніка. Пра гэта паведаміў губернатар рэгіёна Яўген Солнцаў.
“Сітуацыя там складаная. Паражальныя элементы закранулі ключавую інфраструктуру, аднавіць якую пакуль няма магчымасці. Абсталяванне імпартнае, з улікам санкцый тэрміны рамонту зацягнуцца да шасці месяцаў. Завод цалкам спынены. Рыхтуемся да найгоршага сцэнарыя”, – паведаміў ён.
НПЗ падвергся атацы 11 жніўня. У выніку яе на заводзе ўзнік пажар. Мясцовыя ўлады паведамлялі, што ў той дзень былі збітыя восем беспілотнікаў.