Фото: t.me/vitenergo
Моцны парывісты вецер у Віцебскай вобласці парушыў працу электрасетак у рэгіёне. У вобласці абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
З-за ветру часова адключылася лінія 110 кВ Орша ЦЭЦ – Орша Паўночная, што парушыла рэжым працы Аршанскай ЦЭЦ. Энергетыкі аднаўляюць цеплазабеспячэнне спажыўцоў.
Паводле стану на 13:00 аднаўленчыя работы вядуцца на пяці лініях электраперадачы 10 кВ у 18 населеных пунктах пераважна Віцебскага, Лёзненскага, Аршанскага і Дубровенскага раёнаў. Да ліквідацыі наступстваў непагадзі прыцягнуты 44 аварыйныя брыгады, 151 работнік і 52 адзінкі тэхнікі.
У “Віцебскэнерга” папярэдзілі, што пашкоджаныя і абарваныя правады ўяўляюць смяротную небяспеку. Набліжацца да іх катэгарычна забараняецца. Пра падобныя выпадкі неабходна неадкладна паведамляць па тэлефонах 115 і 144.