13 беларусаў пакінулі Польшчу па рашэнні аб выдварэнні за тыдзень
Рэдакцыя Reform.news · 15 снежня 2025, 16:03
https://reform.news/be/13-belarusa-pakinuli-polshchu-pa-rashjenni-ab-vydvarjenni-za-tydzen/З 8 па 14 снежня 13 грамадзян Беларусі добраахвотна выехалі з Польшчы на падставе рашэнняў аб выдварэнні з краіны.
Усяго за гэты перыяд з Польшчы выдварылі 160 замежнікаў.
«Сярод іх былі замежныя грамадзяне, у тым ліку асуджаныя за захоўванне наркатычных або псіхатропных рэчываў, крадзяжы, махлярства, учыненне дарожна-транспартнага здарэння са смяротным зыходам, ужыванне хатняга гвалту, а таксама за ўнясенне зменаў у персанальныя дадзеныя», — паведамляе памежная служба Польшчы.
Частка замежнікаў добраахвотна пакінула Польшчу, частка была дэпартаваная прымусова.
