129 абітурыентаў набралі 100 балаў на ЦТ у Беларусі

Міністэрства адукацыі Беларусі абвясціла вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па профільных прадметах, якое адбылося 26 мая. Яго прайшлі 9411 абітурыентаў.

Паводле інфармацыі ведамства, стобальных вынікаў дабіліся 129 чалавек. Летась іх было 99. Найбольшая колькасць максімальных балаў зафіксавана па замежнай мове — 79, матэматыцы — 20, біялогіі — 13, хіміі — 10 і грамадазнаўстве — 7.

Сярэднія балы ў параўнанні з 2025 годам выраслі па ўсіх прадметах. Па замежнай мове — 38,22 (+3,49), біялогіі — 50,22 (+2,96), грамадазнаўстве — 58,82 (+2,69).

Рэзервовыя дні ЦТ прызначаны на 18, 20 і 22 чэрвеня. Усе ўдзельнікі атрымаюць бясплатныя СМС з вынікамі, скан-копіі работ і правільныя адказы даступныя ў асабістым кабінеце на сайце РІКВ.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!