Новы ваенны аташэ Расіі акрэдытаваны ў Беларусі

У Беларусі акрэдытавалі новага ваеннага аташэ РФ — Валерыя Афанасьева.

23 снежня ў Дэпартаменце міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны адбылася сустрэча з нагоды акрэдытацыі пры Міністэрстве абароны ваеннага аташэ Расіі генерал-лейтэнанта Валерыя Афанасьева, а таксама завяршэння генерал-маёрам Аляксандрам Пашчанкам дыпламатычнай місіі ў Беларусі.

На сустрэчы абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з улікам бягучай ваенна-палітычнай абстаноўкі, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

Фота: Павел Матусевіч, «Ваяр»
Фота: Павел Матусевіч, «Ваяр»
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!